Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматтысячнае шэсьце па праспэкце Незалежнасьці ў раёне парку Чалюскінцаў
Шматтысячнае шэсьце па праспэкце Незалежнасьці ў раёне парку Чалюскінцаў

Дзясяткі тысяч менчукоў выйшлі на марш пратэсту насуперак затрыманьням. Як прайшоў у Беларусі 50-ы дзень пратэстаў

абноўлена

Пасьля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасьня заклікалі сёньня правесьці народную інаўгурацыю Сьвятланы Ціханоўскай, якую многія лічаць сапраўднай пераможцай выбараў 9 жніўня 2020 году.

14:47 27.9.2020

У Менску затрымалі дзясяткі чалавек

Каля гатэлю «Юбілейны» працягваюцца затрыманьні, затрыманыя дзясяткі чалавек, сілавікі ў чорным выхопліваюць людзей з натоўпу, дзейнічаюць груба. Людзі крычаць: «Ганьба!»

14:48 27.9.2020

А вось як затрымлівалі ў Горадні

У Горадні каля моладзевага цэнтру «Галяктыка» затрымалі некалькі чалавек.

Вядома, што сярод затрыманых у Горадні — галоўны рэдактара парталу NewGrodno Ігар Бублікаў.

14:52 27.9.2020

Калёна да 1000 чалавек ідзе ў бок стэлы ў Менску

Каля кінатэатра «Масква» сфармавалася калёна на тысячу чалавек, ідуць па праспэкце Пераможцаў, рухаюцца ў бок стэлы «Менск — горад-герой».

На праспэкце Пераможцаў людзі ідуць дзьюма калёнамі, па двух тратуарах: ад гатэлю «Юбілейны» і ад Палацу спорту, на другім баку ракі. Зьявіліся дзясяткі сьцягоў і парасонаў. Усе ідуць да стэлы. Колькасьць пратэстоўцаў карэспандэнты Свабоды ацанілі ў тры тысячы чалавек. Людзі крычаць «Жыве Беларусь!» На прыступках стэлы стаяць вайскоўцы, уключылі гучную музыку.

У раёне стэлы людзі выйшлі на праезную частку праспэкту Пераможцаў.

14:56 27.9.2020

Сотні чалавек усё ж сабраліся ў цэтры Гомля

15:06 27.9.2020

Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў на Маршы ў Менску

Пратэстоўцы занялі праезную частку праспэкта Пераможцаў і ідуць да Стэлы, фармуюць калёну зь 5 тысяч чалавек, паводле ацэнак карэспандэнтаў Свабоды. Да іх далучаецца калёна з вуліцы Мельнікайтэ.

Карэспандэнты Свабоды ацэньваюць колькасьць людзей на маршы пратэсту ў Менску ў дзясяткі тысяч. Плякатаў у пратэстоўцаў мала, затое шмат нацыянальных сьцягоў і сьцягоў мікрараёнаў. Ёсьць партрэты Ціханоўскай, у тым ліку з подпісам «Сьвета ў канцы тунэлю».

Людзі крычаць «Уходи!» Да асноўнай калёны на праспэкце Пераможцаў далучаюцца пратэстоўцы з іншых прылеглых вуліц. Ля Стэлы музычная ўстаноўка вайскоўцаў спрабуе заглушыць крыкі натоўпу музыкай і зачытваньнем закону аб масавых мерапрыемствах.

АМАП ніякіх актыўных дзеяньняў не прадпрымае.Міліцыя праз мэгафон кажа, што акцыя несанкцыянаваная і папярэджвае пра наступствы.

15:09 27.9.2020

Гомель: пратэстоўцы калёнай рушылі па горадзе

Калёна пратэстоўцаў пачала рухацца па вуліцы Савецкай.

15:14 27.9.2020

Бабруйск: пратэстоўцы гуляць пад «Священной войны»

Пасьля дажджу на цэнтральнай плошчы Бабруйска сабралася каля сотні чалавек. Спачатку зь імі гутарылі міліцыянты, потым — журналіст. Пасьля калёна рушыла па горадзе пад гукі «Священной войны».

15:21 27.9.2020

Горадня: пратэстоўцы крочаць па горадзе, пакуль без затрыманьняў

Людзі перайшлі ў раён аўтавакзала. За імі прыехалі аўтазакі. Калёна сілавікоў пахадзіла вакол, нікога не хапалі. Калёна зь дзясяткаў чалавек рушыла па вуліцы Карла Маркса і Сацыялістычнай у бок драмтэатру, а таксама іншымі вуліцамі ў бок цэнтру. З бальконаў людзі крычаць «Жыве Беларусь».

15:22 27.9.2020

У Магілёве затрымалі журналіста

У Магілёве падчас асьвятленьня акцыі пратэсту затрыманы журналіст інтэрнэт парталу «Рэгіянальны Магілёў» Уладзімер Лапцэвіч.

15:28 27.9.2020

У Гомлі пачаліся затрыманьні

У Гомлі пачаліся затрыманьні. На пратэстоўцаў на Савецкай напаў АМАП, адціскае да ўнівэрмагу «Гомель», але людзі туды не ідуць – кажуць, пастка

Чуваць стрэлы ў паветра на вуліцы Савецкай насупраць цырку. Хапаюць людзей.

Міліцыя пацьвердзіла расейскаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС, што ўжывала супраць пратэстоўцаў сьвятлошумавыя гранаты і сьлезацечны газ.

15:31 27.9.2020

Менск: людзі групуюцца насупраць стэлы

Людзі працягваюць зьбірацца насупраць стэлы «Менск – горад-герой» і нікуды далей ня рухаюцца. З боку Нямігі ідзе яшчэ адна калёна. Скрыжаваньне праспэкта Пераможцаў з праспэктам Машэрава цалкам занялі пратэстоўцы, у іх шмат бела-чырвона-белых сьцягоў.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ацаніў колькасьць у два дзясяткі тысяч, новыя калёны далучаюцца. Пачынаецца дождж. Уздоўж стэлы стаяць вайскоўцы, АМАПу не відаць.

На праспэкце Пераможцаў з аднаго з бальконаў дома насупраць Стэлы вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг – ён закрывае тры паверхі.

15:34 27.9.2020

Горадня: кропкавыя затрыманьні

Пратэстоўцы разьмеркаваліся па вуліцах і дварах цэнтру Горадні. На Савецкую плошчу прыехаў аўтазак і міліцэйскія мікрааўтобусы. Працягваюцца кропкавыя затрыманьні.

Пры затрыманьнях былі выпадкі, калі сілавікі распылялі сьлезацечны газ.

Ва ўсіх журналістаў, якія працуюць на пратэставай акцыі, праверылі дакумэнты, правялі прафіляктычныя гутаркі і адпусьцілі.

У журналістаў правяраюць дакумэнты
У журналістаў правяраюць дакумэнты

15:43 27.9.2020

У маршы пратэсту ў Менску зноў бяруць удзел спартоўцы

У агульную калёну далучыліся спартоўцы з транспарантам «Народ-чэмпіён». У іх групе каля 30 чалавек, гэта тыя самыя спартоўцы, што былі на папярэдніх маршах.

15:43 27.9.2020

Затрыманьні ў Лідзе

15:45 27.9.2020

Менск: затрыманьне на вуліцы Караля

15:48 27.9.2020

Гомель: супраць пратэстоўцаў ужылі сьлезацечны газ

Людзі сталі вадзіць карагоды вакол фантана ля цырку, крычаць: «Гэта наш горад».

Празь нейкі час сілавікі сталі разганяць пратэстоўцаў і ўжылі ў дачыненьні да іх сьлезацечны газ.

15:56 27.9.2020

Менск: пратэстоўцы рушылі ў бок цэнтру

Калёна пратэстоўцаў, якая сабралася на праспэкце Пераможцаў, рушыла па вуліцы Машэрава ў боку цэнтру. У калёне дзясяткі тысяч чалавек, ім ніхто не замінае.

Стэлу і музэй гісторыі Вяомкай Айчыннай вайны ахоўваюць людзі ў вайсковай форме з агнястрэльнай зброяй.

16:03 27.9.2020

Затрыманьні ў Бабруйску

16:05 27.9.2020

16:07 27.9.2020

Менск: сілавікі перакрылі праспэкт Незалежнасьці

Тым часам калёна спэцтэхнікі зьяжджае з праспэкту Пераможцаў і паварочвае на вуліцу Ігнаценкі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG