Менскі гарадзкі суд адхіліў прашэньне абароны сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Беларусі Марыі Калесьнікавай, якая знаходзіцца пад арыштам, аб зьмене меры стрыманьня, паведамляе «РИА Новости» з залі суду.
«Скаргу адваката Казак пакінуць без задавальненьня», — сказаў судзьдзя. У пятніцу ў Менскім гарадзкім судзе праходзіла пасяджэньне, дзе абарона Калеснікавай абскардзіла ў вышэйшай інстанцыі рашэньне Партызанскага суду Менску аб пакіданьні без задавальненьня скаргі абаронцы на пакіданьне Калесьнікавай пад вартай.
У судзе прысутнічаў толькі адзін адвакат Калесьнікавай — Аляксандар Пыльчанка. Другі яе адвакат, Людміла Казак, знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна ў справе аб адміністрацыйным працэсе (пра якое канкрэтна парушэньне ідзе гаворка, невядома).
Пасяджэньне праходзіла ў закрытым рэжыме, прэсу і тых, хто прыйшоў падтрымаць Калесьнікава, запрасілі толькі на абвяшчэньне.
Як і папярэдні раз, у суд падтрымаць Калесьнікаву прыйшлі прадстаўнікі эўрапейскіх амбасадаў, а таксама беларусы.