Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За танцы ля магілёўскай ратушы вынесьлі пракурорскае папярэджаньне


Ілюстрацыйнае фота. Магілёўская ратуша
Ілюстрацыйнае фота. Магілёўская ратуша

У Магілёве за танцы ля ратушы вынесьлі пракурорскае папярэджаньне краязнаўцу і экалягічнаму актывісту Леаніду Платоненку.

Забаўляльную імпрэзу міліцыя кваліфікавала як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». За ўдзел у ім актывіста і пакаралі ў Ленінскім аддзеле міліцыі. У выпадку паўторнага парушэньня закону «Аб масавых мерапрыемствах» яму пагражае крымінальная адказнасьць.

Віны актывіст не прызнаў і адзначыў, што на танцах міліцыя не папярэджвала, што яны несанкцыянаваныя. Ён зьбіраецца абскарджваць кару.

5 жніўня клюб аматараў беларускага народнага танцу, зарэгістраваны пры Палацы культуры вобласьці, арганізаваў імпрэзу каля магілёўскай ратушы. Паводле яго кіраўніцы Вольгі Семчанкі, танцы ля ратушы былі заплянаванай імпрэзай, пазначанай у адмысловым журнале ўстановы. Падобныя імпрэзы суполка праводзіць рэгулярна, раней прэтэнзіяў да іх не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG