Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан: Уладам Беларусі патрэбна стрыманасьць


Плошча Сьвятога Пятра ў Ватыкане
Плошча Сьвятога Пятра ў Ватыкане

Пратэстоўцы ў Беларусі павінны выказваць свае патрабаваньні мірна, а ўлады — прыслухоўвацца да грамадзянаў і паводзіць сябе стрымана, заявіў прадстаўнік Ватыкану архібіскуп Іван Юрковіч сёньня ў Жэневе. Пра гэта паведамляе «​Інтэрфакс».

У Жэнэве ўчора праходзіла дыскусія пра сытуацыю ў Беларусі ў рамках 45-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН.

«У пошуках мірнага вырашэньня гэтага крызісу Сьвяты Пасад лічыць неабходным, каб дэманстранты выказалі свае патрабаваньні мірна. Уладам таксама неабходна праяўляць стрыманасьць, прыслухоўвацца да голасу сваіх грамадзянаў, заставацца адкрытымі іх справядлівым чаканьням, гарантуючы поўную павагу іх грамадзянскіх правоў і правоў чалавека», — сказаў ватыканскі дыплямат.

Архібіскуп Юрковіч адзначыў, што для зьняцьця напружанасьці ў краіне неабходны «шчыры дыялёг, адмаўленьне гвалту, павага справядлівасьці і правоў».

Ён пажадаў, каб сустрэчы і абмеркаваньні з грамадзянскімі і царкоўнымі ўладамі прывялі да «больш глыбокага разуменьня царкоўнай місіі Касьцёлу і той ролі, якую яна адыгрывае ў спрыяньні сацыяльнаму прымірэньню і нацыянальнай згуртаванасьці».

Нагадаем, што беларускія ўлады дагэтуль не ўпускаюць у краіну кіраўніка беларускага Касьцёлу, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, грамадзяніна Беларусі. Ягоны беларускі пашпарт улады прызналі несапраўдным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG