Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя прозьвішчы 356 затрыманых у Менску. Сярод іх супрацоўніца брытанскай амбасады і арганізатарка «Лістапада»

абноўлена

Затрыманьні падчас жаночага маршу
Затрыманьні падчас жаночага маршу

19 верасьня ў Менску адбыўся традыцыйны жаночы марш салідарнасьці, які быў перарваны масавымі затрыманьнямі ўдзельніц.

Сярод тых, каго пасадзілі ў аўтазакі, — легендарная актывістка Ніна Багінская (пазьней яе адпусьцілі каля Савецкага РУУС), супрацоўніца амбасады Вялікай Брытаніі Іна Рамашэўская, кіраўніца кампаніі «Арт-карпарэйшн» і арганізатар фэстываляў «ТеАРТ» і «Лістапад» Анжаліка Крашэўская.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», вядомыя прозьвішчы 356 затрыманых, сьпіс дапаўняецца.

Найбольш людзей схапілі каля гандлёвага цэнтру «Айсбэрг» на скрыжаваньні вуліц Коласа і Сурганава. Затрымлівалі супрацоўнікі АМАП і невядомыя людзі ў форме без апазнавальных знакаў і ў балаклавах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG