Адна з найстарэйшых удзельніц сёньняшняга Маршу жанчын у Менску — 73-гадовая Ніна Багінская.
АМАПаўцы ў балаклавах падчас разгону акцыі затрымалі і яе. Пазьней яе адпусьцілі з аўтазаку.
Усяго, паводле ацэнак карэспандэнтаў Свабоды, у Менску было затрымана некалькі соцень жанчын. Некаторым падчас разгону стала блага, ім выклікалі хуткую мэдычную дапамогу.