Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як чыноўнікі ходзяць па дзіцячых галовах


 Алена Лазарчык з сынам Арцёмам
Алена Лазарчык з сынам Арцёмам

Шасьцігадовы Арцём Лазарчык нарэшце вярнуўся дамоў. Напярэдадні яго са школы накіравалі ў сацыяльны прытулак, бо маці не прыйшла па яго ў час — яе затрымалі з палітычных матываў. Іншым родным настаўніца і дырэктарка вырашылі проста не тэлефанаваць. А навошта?

Сытуацыя, калі з бацькамі фактычна распраўляюцца, выкарыстоўваючы дзяцей, для Беларусі зусім ня новая, але менш жахлівай яна ад гэтага не становіцца. На актывістак ціснулі такім чынам і раней, дый увогуле ўвесь Дэкрэт № 18 быццам створаны для ціску на дарослых, а ня дзеля абароны дзяцей.

У камэры на Акрэсьціна са мной сядзелі дзьве жанчыны, як яны самі казалі, — па 18-м дэкрэце. Іх дзеці цяпер у прытулках, а маці трапілі на 15 сутак кожная за тое, што ня выйшлі адзін дзень на працу. Ці ўзорныя яны маці? Безумоўна, не. Да іх можна выставіць шмат разнастайных і вельмі справядлівых прэтэнзій. Але ці дапамагла ім адседка сацыялізавацца, стаць больш адказнымі? І ці дапамагла гэтая адседка іхным дзецям? Таксама не.

Зрэшты, дзяржава і ня ставіла перад сабой задачу неяк дапамагчы гэтым жанчынам і іхным дзецям. Дзяржаве проста трэба, каб быў парадачак. А якой цаной ён будзе дасягнуты і колькі дзяцей займеюць псыхалягічныя траўмы ў працэсе — гэта чыноўнікаў і чыноўніц ня надта хвалюе. Яны «проста выконваюць загад» і сьвята вераць, што робяць усё правільна.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG