Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Згвалціць у аўтазаку нельга». Міліцэйскі чыноўнік называў фэйкам сьведчаньні пра згвалтаваньне дубінкай 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікае ААН і АБСЖ неадкладна пачаць расьсьледаваньні фактаў гвалту з боку сілавікоў падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Як вынікае з адмысловага дакладу, праваабаронцы сабралі сьведчаньні затрыманых пра зьбіцьцё і катаваньні, некаторыя выпадкі выходзяць за межы разуменьня.

Пра згвалтаваньне дубінкай заявіў 30-гадовы праграміст. Яго затрымалі ў цэнтры Менскц 11 жніўня, а гвалт, зь ягоных слоў, учыніў старшы супрацоўнік АМАП у міліцэйскай машыне. Гэта малады чалавек пацьвердзіў мэдычнымі дакумэнтамі, дзе гаварылася аб зафіксаваных у яго гематомах у вобласьці машонкі, задняга праходу, а таксама чэрапна-мазгавой траўме і страсеньні мозгу.

«Амапаўцы патрабавалі разблякаваць тэлефон. Я адмовіўся. Паклікалі старшага. Ён стаў пагражаць — дубінку ў азадак засуну. Потым разрэзаў мне шорты і трусы ззаду, крыж-накрыж, крыкнуў сваім, ці ёсьць у каго прэзэрватыў. Я ляжаў на падлозе тварам уніз, але бачыў, як ён прэзэрватыў нацягвае на дубінку. І ён засунуў мне дубінку ў задні праход. Выцягнуў, зноў запатрабаваў пароль. Біў кулакамі і нагамі — па рэбрах, па твары, у зубы...»

У Міністэрстве ўнутраных спраў заяву аб згвалтаваньні міліцыянтамі назвалі «фэйкам».

«Магу з усёй адказнасьцю заявіць, што няма ніводнага выяўленага факту згвалтаваньня з боку супрацоўнікаў міліцыі», — сказаў 16 верасьня падчас прэс-канфэрэнцыі першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. — Інфармацыя аб тым, што мелі месца згвалтаваньні, звычайны фэйк. Згвалціць у аўтазаку нельга", — перакананы міліцэйскі чыноўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG