Топ-мэнэджар EPAM Максім Баграцоў запісаў зварот да беларусаў.
«Яшчэ тры месяцы таму вы слухалі Віктара Бабарыку, потым ад імя штабу з вамі гаварылі Марыя Калесьнікава і Максім Знак, цяпер гэта раблю я.
Неўзабаве на маім месцы можа зьявіцца нехта іншы, а потым магчыма нехта яшчэ, але гэта ўсё не катастрофа. Колькі б людзей ні пазбавілася волі, немагчыма абыйсьці аб’ектыўныя законы разьвіцьця грамадзтва, эканомікі і проста арыфмэтыкі.
Нас большасьць, і разам — пераможам!», — кажа ён.