Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску шахтар адмовіўся пакідаць шахту на глыбіні 305 мэтраў да выкананьня палітычных патрабаваньняў

абноўлена

Юры Корзун, фота з ВК
Юры Корзун, фота з ВК

Паводле тэлеграм-каналу «Страйкам ААТ „Беларуськалій“», салігорскі шахтар Юры Корзун прыкаваў сябе кайданкамі да горназдабыўнага абсталяваньня ў шахце на глыбіні 305 мэтраў.

Корзун патрабуе:
• спыненьня перасьледу рабочых,
• вызваленьня сяброў страйкаму,
• сыходу Аляксандра Лукашэнкі.

Фота свайго звароту да дырэктара ён апублікаваў на сваёй старонцы ва «ЎКантакце».

Каля 10-й гадзіны страйкам «Беларуськалія» паведаміў у «Тэлеграме», што Юрыю Корзуну разрэзалі кайданкі і вынесьлі яго з шахты. Юрыя адправілі ў прыёмны пакой шпіталя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG