Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Сьвятланы Алексіевіч прыйшлі апэратыўнікі ў цывільным, у двары два аўтобусы


Сьвятлана Алексіевіч пасьля наведваньня Сьледчага камітэту, 26 жніўня 2020.
Сьвятлана Алексіевіч пасьля наведваньня Сьледчага камітэту, 26 жніўня 2020.

Да дома ў цэнтры Менску, дзе жыве нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, прыбылі апэратыўнікі ў цывільным, ёй звоняць на тэлефон і дамафон, патрабуюць дапусьціць.

УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

«Мне звоняць у дамафон, чуеце, поўны двор ціхароў. Два аўтобусы таксама стаяць. Дайце пайду, зьбяруся»,— сказала Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч па тэлефоне.

Сьвятлана Алексіевіч апошняя зь сямі сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, якая застаецца ў Беларусі на волі. Астатнія альбо вымушана пакінулі краіну, альбо затрыманыя.

Сьвятлана Алексіевіч выступіла за заявай, у якой зазначыла:

«Ужо не засталося нікога з маіх сяброў-аднадумцаў у прэзыдыюме Каардынацыйнай рады. Усе ці ў турме, ці выкінутыя за мяжу. Сёньня ўзялі, апошнім, Максіма Знака.

Спачатку ў нас выкралі краіну, выкрадаюць лепшых з нас. Але замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых. Паўстаў ня Каардынацыйны камітэт. Паўстала краіна. Я хачу паўтарыць тое, што гавару заўжды. Мы не рыхтавалі перавароту. Мы хацелі не дапусціць расколу ў нашай краіне. Мы хацелі, каб у грамадзтве пачаўся дыялёг. Лукашэнка кажа, што ня будзе размаўляць з вуліцай, а вуліца — гэта сотні тысяч людзей, якія кожную нядзелю і кожны дзень выходзяць на вуліцу. Гэта ня вуліца. Гэта народ».

Да дому Сьвятланы Алексіевіч прыбылі на падтрымку неабыякавыя людзі, а таксама каля 20 журналістаў, дыпляматы, усяго да паўсотні чалавек

Пасьля 12 гадзіны Сьвятлана Алексіевіч выйшла да іх на 10 хвілін, распавяла пра сваю ацэнку сытуацыі і аб працы Каардынацыйнай рады, у прыватнасьці заявіла, што не плянуе пакідаць Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG