Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бачаць мяне кожны дзень у прасе... Можа, недзе ім надакучыла». Што яшчэ Лукашэнка сказаў расейскаму мэдыядэсанту


Рыхтуючыся да візыту ў Маскву, сёньня Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію расейскім СМІ. Сярод іншага былі закранутыя такія тэмы:

Выдаць Краўцова і Раднянкова

«Гэтых двух мы просім украінскіх памежнікаў, каб яны вярнулі нам у краіну — будзем разьбірацца, што адбылося».

«Яны на посьце адзначыліся, памежнікі праверылі і мытнікі. Але ж сама мяжа там яшчэ 10 кілямэтраў, ці 8. І яны вось праз гэты ўзмоцнены пост, яны напралом праехалі і схаваліся ва Ўкраіне».

«Мяжа ўзмоцнена ахоўваецца, таму мы выставілі пост. Натуральна, іх спынілі. Яны на сваім аўтамабілі па газах. Яе ці то выкінулі з машыны — ну, на хаду. На хаду».

Калі «Беларусь рухне»

«Ведаеце, мы да чаго прыйшлі разам з расейскім істэблішмэнтам і кіраўніцтвам? Калі сёньня Беларусь абрынецца, наступная будзе Расея».

«Калі вы думаеце, што багатая Расея з гэтым справіцца, памыляецеся. Я размаўляў з многімі прэзыдэнтамі, са сваім старэйшым сябрам (старэйшым братам я яго называю) Пуціным, я яго папярэдзіў: гэтаму супрацьстаяць нельга».

«Прыбраць інтэрнэт і іншае... Нават калі інтэрнэт сёньня прыбраць, тэлеграм-каналы гэтыя з Польшчы будуць працаваць. Таму вы не расслабляйцеся. У вас таксама хутка пэўныя палітычныя падзеі, а можа, і на роўным месцы».

Крыўдна, што галасавалі супраць яго

«Вядома, для мяне гэта вельмі крыўдна і трагічна, калі хочаце. Але гэта ня значыць, што я апусьціў рукі, таму што я па-філязофску на гэта гляджу. Ну, калісьці Ён мяне туды пакліча».

«Я павінен абараніць тое, што створана нашымі рукамі, абараніць тых людзей, якія гэта стваралі, і вось гэтых — пераважная большасьць (...) а іх большасьць, якія за мяне прагаласавалі, хоць бачаць мяне кожны дзень у прасе, тэлевізары і ў лядоўні».

«Можа, недзе ім надакучыла, але яны мяне падтрымалі. Гэтым я цяпер жыву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG