Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт Беларусі расказаў сваю вэрсію інцыдэнту з Марыяй Калесьнікай на мяжы з Украінай


Марыя Калесьнікава сярод спартоўцаў на Маршы адзінства 6 верасьня 2020 году.
Марыя Калесьнікава сярод спартоўцаў на Маршы адзінства 6 верасьня 2020 году.

Прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў Свабодзе, што прэтэнзій да Марыі Калесьнікавай, Івана Краўцова і Антона Раднянкова ў беларускіх памежнікаў на пропуску «Аляксандраўка» ў Нараўлянскім раёне не было.

Іх афармленьне заняло некалькі хвілін і закончылася ў 4 гадзіны 8 хвілін раніцы. Бычкоўскі ня змог пацьвердзіць ці абвергнуць, што Калесьнікава парвала свой пашпарт.

— Што яна парушыла, яна не была за рулём. Якія да яе прэтэнзіі?

— Я зараз не прадстаўляю орган, які можа даць кваліфікацыю, вывучыць абставіны справы, Ня буду рабіць здагадкі, што яна парушыла ці што ёй ставяць у віну. Мне вядома аб тым, што гэтым займаюцца праваахоўчыя органы. Яна затрыманая, яе статус будзе ўдакладняцца па меры разбору. Яны праходзілі пагранічны кантроль, яны спакойна ехалі, праходзілі кантроль ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

— Хто праводзіць дазнаньне, памежнікі або органы ўнутраных спраў?

— Мне не вядома, у тым ліку і памежнікі. Я мяркую, што гэта памежнікі, але не хачу памыліцца. Яна затрыманая, статус яе будзе ўдакладняцца па меры разбору.

— Адвакат у яе ёсць?

— Пацікаўцеся ў адвакатаў Марыі, не ўся інфармацыя да мяне сьцякаецца. Сытуацыя няпростая, каб пазьбегнуць непаразуменьняў, усіх накіроўваюць да мяне.

— Ва Украіне намесьнік міністра ўнутраных спраў Герашчанка заявіў, што іх сілком выправадзілі, ці ёсць зьвесткі, што яе пад прымусам вывозілі за мяжу, што гэта не па добрай волі?

— Я не гатовы сказаць, у мяне няма такой інфармацыі. Яны цалкам спакойна праходзілі пагранічны кантроль. А чаму яна не парвала пашпарт раней? Не было падставы яе затрымліваць і перарываць афармленьне. Праходзіла кантроль ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Без нюансаў. Усе нюансы здарыліся пасьля кантролю.

— Ці працуюць зь ёю супрацоўнікі КДБ.

— У прэс-службе няма інфармацыі, працуюць яны там ці не працуюць.

— Што вядома пра сам інцыдэнт?

— ​Пасьля адфамрменьня на пункце пропуску яны паехалі для перасячэньня мяжы. Далей яны паехалі да ўкраінскага пераходу «Вільча», да якога 13 кілямэтраў». Фізычна мяжа праходзіць праз 6 кілямэтраў ад «Аляксандраўкі». На гэтай дарозе знаходзіліся дадатковыя нарады беларускіх памежнікаў, якія кантралююць, каб ніхто не парушыў памежнага рэжыму па-за пунктам пропуску.

Што далей адбываецца? Кіроўца транспартнага сродку, сустрэўшы дадатковы нарад памежнікаў на гэтай дарозе, не спыняецца, пры гэтым на хаду Калесьнікава выскоквае з машыны, або яе выштурхоўваюць, а транспартны сродак набірае хуткасьць, ставячы пад пагрозу вайскоўцаў. Машына праехала на ўкраінскі бок мяжы, а Калесьнікаву затрымалі.

Асаблівасьць аховы дзяржаўнай мяжы ў тым, што на гэтым участку ад пункта прапусьціць да лініі мяжы мы вымушаны і ажыцьцяўляем кантроль з дапамогай выстаўленьня дадатковых пагранічных нарадаў. Паколькі гэты пункт пропуску знаходзіцца ў населеным пункце, то людзі часта грашаць тым, што, заяжджаючы з тэрыторыі Ўкраіны, імкнуцца ня ехаць у пункт пропуску, а едуць да сябе дадому, парушаючы памежнае заканадаўства. Каб гэтага не было, у нас там заўсёды ёсьць памежны нарад, які правярае ўсе гэтыя пытаньні. Ажыцьцяўляе кантроль за ўездам у памежнай зоне, у памежнай паласе.

У 4 зь нечым гадзіны ўсе трое прайшлі памежны кантроль і выехалі на гэтыя самыя 6 кілямэтраў паміж пунктам пропуску і дзяржаўнай мяжой з Украінай. Цёмна. Яны едуць па дарозе, і ім сустракаецца гэты дадатковы памежны нарад. Задача памежнага нараду — праверка дакумэнтаў. Ён павінен пераканацца, што людзі знаходзяцца на гэтым участку мяжы з дакумэнтамі, не парушаючы заканадаўства. І, калі яны прайшлі памежны кантроль, пажадаць ім шчасьлівай дарогі.

Кіроўца транспартнага сродку, угледзеўшы пагранічны нарад, у нас гэта ўзброены чалавек у адпаведнай форме, які патрабуе спыніцца, не спыняецца, не падпарадкоўваецца законным патрабаваньням прадстаўніка памежнай службы, пры гэтым на хаду Калесьнікава пакідае транспартны сродак, з гэтым мы будзем разьбірацца, што там па факце ў рэальнасьці адбылося, а транспартны сродак, набіраючы хуткасьць і ствараючы пагрозу жыцьця нашага вайскоўца, не выконваючы патрабаваньняў, набірае хуткасьць і хаваецца на тэрыторыі сумежнай дзяржавы.

Што рабіць памежніку? Дзякуй Богу, Калесьнікава не пацярпела, ня ведаю якая там хуткасьць была, мы гэтым цяпер разьбіраемся, Калесьнікаву прыйшлося затрымаць. Вядзецца разбор, як менавіта гэта ўсё адбылося».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG