Вонкавы дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся ў студзені–ліпені на 3,7% і на 1 жніўня склаў $ 17,8 млрд. Пра гэта паведамілі Міністэрстве фінансаў, інфармуе ТАСС.
23-і дзень пратэстаў. Суды над затрыманымі
«Вонкавы дзяржаўны доўг паводле стану на 1 жніўня 2020 году склаў 17,8 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку году на 0,6 млрд даляраў (з улікам курсавых розьніц), або на 3,7%», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства.
Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, у студзені–ліпені сёлета былі прыцягнуты вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $ 1 840 млн, у тым ліку $ 1 391 500 000 — аблігацыі, якія разьмяшчаюцца на вонкавых фінансавых рынках, $ 370,3 млн — ураду і банкаў Расеі, $ 51,1 млн — Экспартна-імпартнага банку Кітаю, $ 21,2 млн — МБРР, $ 5,9 млн — ЕБРР і SIB (Паўночны інвэстыцыйны банк).
Пагашэньне вонкавага дзяржаўнага доўгу ў студзені–ліпені 2020 году склала $ 1 049,3 млн, зь якіх $ 428,9 млн — ураду і банкам Расеі, $ 387 млн — банкам Кітаю, $ 176,6 млн — ЭФСР, $ 54,8 млн — МБРР, $ 1, 3 млн — ЭБРР і SIB, $ 0,7 млн — Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.
На мінулым тыдні міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў заявіў, што Беларусь павінна сёлета выплаціць па валютным дзяржаўным доўгу каля $ 3,6 млрд, зь іх $ 2 млрд ўжо выплацілі.