6 верасьня ў Менску і рэгіёнах адбываецца «Марш адзінства». Праваабаронцам «Вясны» паведамляюць пра затрыманьні ўдзельнікаў.
Так, у раёне менскага мотавелазаводу сілавікі схапілі некалькі чалавек, якія стаялі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Таксама каля станцый мэтро «Пушкінская» і «Ўсход» людзі ў цывільным палявалі на тых, хто трымаў нацыянальную сымболіку.
Сярод затрыманых кіраўніца таварыства «Экадом» Ірына Сухій — яе забралі проста з кватэры і адвезьлі ў Савецкае РУУС. Таксама затрымалі сябра Каардынацыйнай рады Вольгу Паўлаву.
Вядомыя наступныя прозьвішчы затрыманых у Менску:
- Абуховіч Аляксей
- Агурэева Алена
- Аксянчук Багдан
- Амельяновіч Андрэй
- Ананька Ўладзімер
- Анішчык Вадзім
- Апарына Вольга
- Асіпчук Кацярына
- Афанасенка Дзьмітры
- Байкоўскі Антон
- Балябенка Надзея
- Баранаў
- Барташэвіч Марыя
- Бахвалаў Яўген
- Бекіш Сяргей
- Белавокі Сяргей
- Бічаль Валер
- Будніцкі Аляксандар
- Буль Вячаслаў
- Бурда Аляксандар
- Бусел Віталь
- Бусел Сьвятлана
- Бяляўскі Мікалай
- Бычкоў Дзьмітры
- Важнік Сьвятлана
- Ванюковіч Віктар
- Варабей Раман
- Варатнікова Марыя
- Вернякоўская Любоў
- Вількоцкая Марына
- Вількоцкі Дзьмітры
- Вінярскі Максім
- Вярбіцкая Ўладлена
- Гамеза Віктар
- Ганчароў (забрала хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС)
- Генаў Аляксандар
- Гнута Алена
- Гоман Максім
- Грачыха Любоў
- Гуль Аляксей
- Гурын Яўген
- Дземчанка Юры
- Дзерах Аляксей
- Дзесюкевіч Мікіта
- Дзюбкачоў Уладзімер
- Дзякун Тацяна
- Дуброўскі Павал
- Еўдакімаў Дзяніс
- Еўсьцягнееў Андрэй
- Жмака Аляксандар
- Жур Антон
- Журык Павал
- Жыгуноў Ігар
- Загурская Ганна
- Залаценкава Вольга
- Захвіцэвіч Юлія (адпусьцілі)
- Заяц Мікіта
- Зелянко Раман
- Зіганшына Сьвятлана
- Зімняя Анастасія
- Зыль Ільля
- Іваніцін Аляксандар
- Івановіч Яўген
- Іванюшкін А.А.
- Казак Марына
- Казакова Кацярына
- Казелька (Партызанскі РУУС, перавозяць у ЦІП)
- Калодка Павал
- Канавалава Антаніна (Ленінскі РУУС)
- Канапелка Вольга
- Кандыба Андрэй
- Канопка Канстанцін
- Капыркін Арцём
- Касьцюкевіч Сяргей
- Кацетунаў Вадзім
- Кацетунава Дзіяна
- Качан Іван
- Кашалёва Ганна
- Кір'янава Юлія
- Кір'янаў Аляксей (забралі з дома)
- Колбат Максім
- Котал А. В.
- Круткевіч Сямён
- Крэнць Ягор
- Кудзік Андрэй
- Кулік Георгі
- Купцоў Юры
- Курачкіна Аляксандра
- Кухарчук Дзяніс
- Лабуновіч Аляксей
- Лава Аляксей
- Лагун Яўген
- Леаненка Павал
- Лепеш Аляксандар
- Лёлін Аляксандар
- Ліпень Уладзімер
- Лісуноў Герман
- Літвін Андрэй
- Лукашэвіч Аляксей
- Лушчык Анастасія
- Ляскоўскі Барыс (адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў)
- Мажайка Аляксандар
- Малаш Андрэй
- Малаш Ганна
- Малашка Максім
- Маруга Дзьмітры
- Марук Аляксей
- Маршчэўская Ніна
- Марыніч Цярэнці
- Масалевіч Аляксандар
- Мацур Іван
- Мядзянікаў Ільля — грамадзянін РФ
- Мельнік Юры
- Мілюк Аляксандар
- Мінкін Кірыл
- Мінкіна Алена
- Мярынава Дар'я
- Нікіцюк Алеся
- Новік Радзівон
- Пабядзенка Антон
- Паўлава Вольга (сябра Каардынацыйнай рады, дастаўленая ў Ленінскі РУУС)
- Паўлоўская Людміла
- Палянскі Алег
- Палянскі Ўладзіслаў
- Папсуеў Сягей
- Петрашкевіч Андрэй
- Пратасеня Андрэй
- Працэнка Лізавета
- Прыходзька Дар'я
- Прыходзька К. А.
- Прышчэпа Дзьмітры
- Пунтус Дзьмітры
- Пятроўскі Андрэй
- Ракецкі Аляксей
- Раманаў Аляксей (блогер, грамадзянін РФ)
- Рыбкова Алеся
- Рэзьнік Вадзім
- Савельеў Аляксей
- Саўчанкаў Мікіта
- Салавей Арцём (быў зьбіты пры затрыманьні)
- Сасін (Партызанскі РУУС, перавозяць у ЦІП)
- Саўчыц Арцём
- Сахарцаў Максім
- Саявец Ягор
- Седанцоў Канстанцін
- Семчанка Міхаіл
- Сізінцаў Арцём (журналіст Беларускага Радыё Рацыя)
- Сіманькоў Уладзімер
- Скібіцкі Яўген
- Старынскі Аляксандар
- Стрыгуноў Глеб
- Сьцешын Сяргей
- Сухій Ірына (кіраўніца "Экадома", забралі з дому)
- Талкач Валянцін
- Токараў Ільля
- Усьніч Натальля
- Усьціновіч Іван
- Філатаў Арцём
- Філін Дзьмітры
- Філіпаў Іван
- Хадасевіч Уладзіслаў
- Ханеня Віктар
- Харава Вадзім
- Харытонава Вікторыя, фатографка
- Хатулёў Анатоль
- Хахлова Аляксандра
- Цагельнік Аляксандар
- Ціханоўскі Віталь
- Ціханоўская Вольга
- Ціш Андрэй
- Цуркан Андрэй
- Чыжык Яўген
- Чыжэўскі Аляксей
- Шабела Мікалай
- Шавяленка Анастасія
- Шаравара Мікіта
- Шот Павал
- Штэйнман Яўген
- Шчарбакова Марта
- Шчарбакова Яна
- Шчарбакоў Уладзімер
- Шубянок Іван
- Шумак Дзьмітры
- Шыдлоўскі Віталь
- Шыцько Анатоль
- Юдзянок Кірыл
- Юрчук Ягор
- Юшчык Яўген
- Ягораў Андрэй (сябра Каардынацыйнай рады)
- Якавец Сяргей
- Ямец Аляксандар
- Янкоўскі Аляксей
- Яскевіч Сяргей
- Яшчук Мікіта
У Горадні сілавікі таксама затрымлівалі людзей, сярод затрыманых Ярышка Данііл, Аляксееў Мікіта, Парахаўнік Дзьмітры (склалі пратакол і адпусьцілі), Саўранскі Сяргей (склалі пратакол і адпусьцілі). Затрыманьні пратэстоўцаў адбыліся каля ЦУМу ў Берасьці і ў Баранавічах.
У Берасьці затрымана каля 30 удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту. Сярод іх: Селяйковіч Андрэй, Найдзіч Раман, Торшын Уладзіслаў.
У Магілёве быў затрыманы журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў. Журналіста адпусьцілі зь Ленінскага РАУС. Таксама ў Магілёве былі затрыманыя Ўладзіслаў Максімаў, Віктар Пятроў, Вольга Клімкова (адпусьцілі) і Тацяна Кандакова.
У Віцебску быў затрыманы Арцём Скуман. Калі пасадзілі ў міліцэйскі спэцтранспарт, у твар пырснулі пярцовым газам. Таксама затрыманыя журналіст Белсату Дзьмітры Казакевіч, Аляксандар Сафіёмін.
У Браславе затрыманы гісторык і краязнаўца Кастусь Шыдлоўскі.
У Пінску затрымалі Дзьмітрыя Пятрова.
У Баранавічах затрымалі Віктара Скаскевіча, Аляксандра Шарапінскага.
У Шчучыне затрымалі актывіста Віктара Варону.