Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі папярэдзіла пра захады дзеля недапушчэньня ў Менску «супрацьпраўных дзеяньняў з боку пратэстоўцаў».
«Супрацоўнікі міліцыі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Для бясьпекі грамадзянаў павялічаная колькасьць нарадаў і вайскоўцаў. Дадаткова задзейнічана спэцтэхніка міліцыі і ўнутраных войскаў МУС. На працягу дня будуць перакрытыя праспэкты горада», — заявілі ў ведамстве.
Гаворыцца, што супрацоўнікі міліцыі прымуць «усе неабходныя меры для спыненьня акцый і недапушчэньня парушэньняў грамадзкага парадку».
6 верасьня ў Менску заплянаваны чарговы марш прыхільнікаў пераменаў. Відавочцы паведамляюць, што сілавікі ўжо ачапілі Кастрычніцкую плошчу і плошчу Незалежнасьці.