Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не рабіце супрацьзаконных дзеяньняў». Па СТВ паказалі відэазварот арыштаваных тэлевядоўцаў Дудзінскага і Кахно


Дзяніс Дудзінскі і Дзьмітры Кахно
Дзяніс Дудзінскі і Дзьмітры Кахно

5 верасьня ў навінах на тэлеканале СТВ паказалі відэазвароты былых вядоўцаў дзяржаўных тэлеканалаў Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно, якія цяпер адбываюць 10-суткавы арышт.

«Я ўдзельнічаў у незаконных несанкцыянаваных шэсьцях, маршах, акцыях, мітынгах. На сваім прыкладзе хачу перасьцерагчы ўсіх тых, хто зьбіраецца выходзіць на незаконныя мітынгі, акцыі і шэсьці, аб наступствах. Наступствы будуць, наступствы будуць абавязкова. І наступствы не такія мяккія могуць быць, як вы пра гэта думаеце. Не рабіце супрацьзаконных дзеяньняў», — кажа на відэа Дзяніс Дудзінскі.

«Я на сваім прыкладзе пераканаўся, што мая цікаўнасьць выйсьці на незаконныя няўзгодненыя шэсьці абярнулася для мяне адміністрацыйным арыштам. Яшчэ раз прачытаўшы закон, вы ўбачыце, што такія шэсьці нясуць за сабой альбо штраф, альбо арышт да 15 сутак. І на сваім асабістым прыкладзе я хачу перасьцерагчы кожнага, хто зьбіраецца выйсьці на незаконна ўзгодненыя шэсьці пра тую законную адказнасьць, якую прыйдзецца панесьці», — сказаў Дзьмітры Кахно.

Дзе і пры якіх умовах былі зьнятыя гэтыя звароты, невядома. Можна, аднак заўважыць, што шаблённыя фразы, якія прамаўляюць вядоўцы, больш характэрныя для мовы міліцэйскага адміністрацыйнага пратаколу, чым для звычайнай гаворкі.

Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно затрымалі 2 верасьня і асудзілі на 10 сутак арышту кожнага за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Дзьмітрыя Кахно затрымлівалі ўзброеныя людзі ў чорным, калі ён знаходзіўся ля свайго аўтамабіля. У яго малалетні сын, жонка на апошнім месяцы цяжарнасьці.

Адвакату Дзяніса Дудзінскага не паведамілі пра пачатак працэсу над яго падабаронным і сказалі, што ён будзе праходзіць у іншым судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG