У Польшчы пракуратура пачала расьсьледаваньне арышту, пабіцьця і катаваньняў трох палякаў у Беларусі. Іх затрымалі ў Менску 9 жніўня. Пра гэта паведамляе радыё RMF24.
Радыёканал паведамляе, што пацярпелыя мужчыны, вярнуўшыся зь Беларусі, прайшлі дэталёвае абсьледаваньне, судова-мэдычную экспэртызу, іхныя траўмы пацьверджаныя заключэньнем экспэрта.
Пацярпелыя расказалі, як іх зьбівалі пры затрыманьні. Першыя 15 гадзін іх трымалі ў нейкім памяшканьні, падобным на спартовую залю, з трыма сотнямі іншых затрыманых, дзе таксама білі і пагражалі расправай. Затым іх перавезьлі ў СІЗА Жодзіна. Вызвалілі іх 13 жніўня.