Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч з-за мяжы перадаў зварот у сувязі з пачаткам новай малітоўнай акцыі за мір у Беларусі


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Архіўнае фота.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Архіўнае фота.

4 верасьня з Горадні пачалася пэрэгрынацыя фігуры сьвятога Міхала Арханёла па катэдральных касьцёлах усіх дыяцэзіяў у Беларусі дзеля хутчэйшага вырашэньня грамадзка-палітычнага крызісу ў краіне.

З гэтай нагоды кіраўнік Беларускага каталіцкага касьцёлу мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які вымушана знаходзіцца за мяжой, бо ўлады Беларусі не пускаюць яго ў краіну, парушаючы канстытуцыйнае права на свабоду перамяшчэньня, перадаў зварот.

«Мірная і памяркоўная Беларусь перажывае трывожны час, і ад таго, як мы сёньня будзем дзейнічаць, залежыць наша будучыня, — піша мітрапаліт. — Зьвяртаюся да вас з гэтым пастырскім словам з-за мяжы, дзе вымушаны знаходзіцца з прычыны забароны вяртаньня на Радзіму.

Сваімі думкамі і малітвамі я з вамі. Дзякую за салідарную падтрымку і малітвы ў інтэнцыі майго хутчэйшага вяртаньня да сваёй паствы. Цяперашняе сваё становішча прымаю як Божае выпрабаваньне, якое ахвярую ў інтэнцыі хучэйшага і мірнага вырашэньня грамадзка-палітычнага крызісу ў нашай Бацькаўшчыне і яе мірнай будучыні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG