Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада абвясьціла аб стварэньні ініцыятывы «Прафсаюз Online»


Адзін зь лідэраў прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч у судзе. Пакараны па справе Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці.
Адзін зь лідэраў прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч у судзе. Пакараны па справе Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці.

Каардынацыйная рада ў супрацоўніцтве зь незалежнымі прафсаюзамі Беларусі абвясьціла аб стварэньні ініцыятывы «Прафсаюз Online», асноўная мэта якой — аблегчыць ўступленьне наёмных работнікаў у прафсаюзныя арганізацыі, альтэрнатыўныя дзяржаўным.

«Усе мы бачым, наколькі важная салідарнасьць. Але гэта ня так проста. Таму Каардынацыйная рада абвясьціла ініцыятыву „Прафсаюз Online“. Мы добра разумеем вашыя патрэбы, а запыт на ініцыятыву сфармаваны самімі рабочымі», — паведаміла арганізатарка ініцыятывы Марына Варабей на прэзэнтацыі ў Менску 4 верасьня.

Яна расказала, што з дапамогай ініцыятывы ўступіць у незалежны галіновы прафсаюз лягчэй:

«Дастаткова запоўніць заяўку на сайце або напісаць чат-боту. Наш валянтэр стэлефануецца з вамі, прыедзе ў любы час і месца, і мы ўключым вас у прафсаюз, дзе ўжо ёсьць вашы калегі ».

Як адзначылі стваральнікі ініцыятывы, яе падтрымалі ўсе незалежныя прафсаюзы Беларусі. У ходзе прэзентацыі было заяўлена, што «працоўныя масава выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу, і гэта толькі пачатак».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG