Прычыны затрыманьня, а таксама што за сілавыя ведамствы да гэтага спрычыніліся, пакуль невядома, паведамляе tut.by.
Тое, што Дзяніс Дудзінскі затрыманы, tut.by пацьвердзіла крыніца. Абставіны здарэньня не ўдакладнілі.
Што да Дзьмітрыя Кахно, то, як піша телеграм-канал «МотолькоПомоги», яго затрымалі, калі ён выходзіў з пад’езду і сядаў у машыну: «Падʼехаў чорны мікрааўтобус, выбег атрад у поўным рыштунку, маму пакінулі, а Дзьмітрыя зацягнулі ў бус».
Пацьверджаньняў зь іншых крыніцаў пакуль няма.
Абодва вядоўцы ў свой час эмацыйна выказаліся ў сацсетках пасьля затрыманьняў ля крамы Symbal.by, пасьля чаго засталіся бяз працы.