Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі суд пастанавіў зьнішчыць бел-чырвона-белы сьцяг, які забралі ў пратэстоўца


«Марш міру і незалежнасьці» ў Гомлі 30 жніўня
«Марш міру і незалежнасьці» ў Гомлі 30 жніўня

31 жніўня ў Гомлі судзяць удзельнікаў Маршу, які прайшоў 30 жніўня. Пасьля акцыі людзей затрымлівалі ў піцэрыі, крамах і дварах.

Уладзя Сабалеўскага затрымалі ў краме. У яго міліцыя забрала бел-чырвона-белы сьцяг. Ноч малады чалавек правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

31 жніўня судзьдзя Віктар Казачок пакараў Уладзя Сабалеўскага штрафам у 2 базавыя велічыні за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пры вынясеньні рашэньня судзьдзя зазначыў, што сьцяг, які міліцыя забрала ў Сабалеўскага, падлягае зьнішчэньню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG