Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнікі Лукашэнкі праводзяць мітынг ля амбасады Літвы, якая ўвяла санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў


На мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі, Менск, 25 жніўня
На мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі, Менск, 25 жніўня

Праўладны мітынг пратэсту адбываецца ля амбасады Літвы ў Менску, паказвае кадры тэлеграм-канал Tut.by.

Два дзясяткі чалавек, пераважна пажылога ўзросту, скандуюць «За бацьку!». Больш нічога прамоўцы не гавораць і не дэкляруюць. Над імі дзяржаўныя сьцягі.

Пратэставую дзею здымаюць на камэры журналісты Беларускай тэлевізіі.

31 жніўня краіны Балтыі агучылі санкцыйны сьпіс з трох дзясяткаў беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў, судзьдзяў, якія маюць непасрэднае дачыненьне да рэпрэсіяў супраць сваіх грамадзянаў. Узначальвае яго Аляксандар Лукашэнка. Цяпер усе яны пэрсоны нон-грата ў Літве, Латвіі і Эстоніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG