Узброеныя людзі ў вайсковай форме і вайсковая гукавяшчальная станцыя каля плошчы Перамогі
Тысячы людзей ідуць па тратуарах праспэкта Незалежнасьці, перадаюць карэспандэнты Свабоды. Поўныя тратуары людзей са сьцягамі, шмат моладзі, ідуць па ходніках з боку ГУМу далей у цэнтар.
Пачаліся затрыманьні людзей на падыходах да плошчы Незалежнасьці. Людзі разьбягаюцца ў двары. Аўтазакі перакрываюць выхады на праспэкт з вуліц. Забляквалі людзей, там жа знаходзяцца дзясяткі аўтазакаў. Некалькі тысяч чалавек заблякаваныя, — перадае карэспандэнт Свабоды.
Да калёны пратэстоўцаў далучыліся лекары
Каля ГУМа калёну разьбілі на часткі. Некаторых затрымліваюць
З боку вуліцы Нямігі на праспэкт Незалежнасьці ідзе як мінімум тысяча людзей, каля іх на праспэкт паехалі аўтазакі. Людзі крычаць: «Ганьба! Трыбунал!»
Магілёў. На пляцоўцы ля гандлёвага цэнтру «Атрыюм», на якой разгорнуты кірмаш і якую патрулююць міліцыянты, пачалі зьбірацца пратэстоўцы. Іх папярэдзілі міліцыянты, што тут праходзіць санкцыянаванае мерапрыемства, і папрасілі яму не перашкаджаць. Спробаў разгону няма. На пляцоўцы больш за 100 чалавек. Капітан трэцяга рангу ў адстаўцы першым выгукнуў «Жыве Беларусь».
АМАПам заблякаваныя некалькі тысяч чалавек на ўчастку ад КДБ да вуліцы Леніна, людзі з другога боку праспэкту падыходзяць да АМАПу ў тыл. Пратэстоўцы ў раёне McDonalds выйшлі на праезную частку. Дзясяткі аўтамабіляў АМАП каля КДБ, руху машын на праспэкце няма.
Праспэкт Незалежнасьці ад плошчы Перамогі да цырку цяпер
Ад Плошчы Перамогі да цырку некалькі дзясяткаў тысяч чалавек рухаецца ў бок цэнтру. Яны занялі праезную частку ажно да Кастрычніцкай плошчы, ім ніхто не перашкаджае.
Людзі ідуць па вуліцы Леніна ў бок Незалежнасьці, выходзяць на праезную частку
Жанчыны леглі на дарогу на праспэкце Незалежнасьці
Вялікая калёна з аўтазаводу стаіць на вуліцы Леніна каля мастацкага музэю. Вайскоўцы не прапускаюць далей
Фота чытача
У Магілёве пачаўся марш
Калёна ў тысячу чалавек рушыла па цэнтральнай вуліцы Першамайскай. Скандуюць «Сыходзь», «Жыве Беларусь»
Горадня. Некалькі сотняў пратэстоўцаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся каля чыгуначнага вакзала пад праліўным дажджом. Скандуюць «Жыве Беларусь», «Гэта наш горад», «Лукашэнка, сыходзь». Ім сыгналяць машыны. Міма езьдзіць калёна машынаў з чырвона-зялёнымі сьцягамі
Гомель, на маршы некалькі тысяч чалавек
Акцыі пратэсту ў Магілёве і Гомлі
Затрыманьні на праспэкце Незалежнасьці
У Горадні каля тысячы чалавек на маршы пад залевай
У цэнтры Менску ўжо дзясяткі тысяч
Ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай плошчы ў Менску цалкам перакрыты рух, уся гэтая тэрыторыя запоўненая людзьмі. Праспэкт перакрыты ўжо ад вуліцы Казлова. Паводле карэспандэнта Свабоды, там дзясяткі тысяч чалавек, гэта сувымерна з акцыяй у мінулую нядзелю.