Супраць затрыманага дырэктара рэклямнага агенцтва Vondel/Hepta Аляксандра Васілевіча ўжылі меру стрыманьня «ўзяцьце пад варту». Пра гэта паведаміла ў Facebook ягоная жонка Надзея Зелянкова.
27 жніўня Аляксандар Васілевіч быў затрыманы, а ў офісах агенцтва прайшлі ператрусы. Раніцай у той дзень у офіс, які агенцтва Vondel/Hepta арандуе разам з рэдакцыяй інтэрнэт-выданьня КуКу, прыйшлі людзі з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
У выніку частка іх зьехала разам з Аляксандрам Васілевічам. Раней ён адседзеў 14 сутак за тое, што прынёс у КДБ заяву з хадайніцтвам за прэтэндэнта на прэзыдэнта Віктара Бабарыку.