Сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава заявіла, што прызначаць новы ўрад да інаўгурацыі новага прэзыдэнта было парушэньнем закону.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў урад 19 жніўня.
Калесьнікава таксама адзначыла, што паводле 106-га артыкула Канстытуцыі прэмʼер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў, а такой згоды не было.
Таму на цяперашні момант новы ўрад прызначаны прэзыдэнтам з парушэньнем заканадаўства. Статус ураду спрэчны, заявіла Калесьнікава ў сваім відэазвароце.