Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзяржаўнай друкарні чарговым разам «зламалася абсталяваньне». Ня выйшла «БелГазета»


Нумар «БелГазеты» за 25 жніўня ня зьявіцца ў кіёсках — у дзяржаўным «Беларускім доме друку» зноў «зламалася абсталяваньне».

На дапамогу прыйшлі калегі з «Эўрарадыё»: з дазволу рэдакцыі апублікавалі PDF з нумарам, каб ён дайшоў да як мага большай колькасьці чытачоў.

Іронія ў тым, што частка нумару «БелГазеты» прысьвячаецца менавіта спробе разабрацца, чаму ў дзяржаўнай друкарні раз за разам ламаецца друкарская машына — менавіта тады, калі прыходзяць недзяржаўныя выданьні зь нязручным зьместам.

Раней друкарня не змагла выдаць тры нумары «Комсомольской правды в Беларуси», а таксама нумары «Народнай волі» і тыднёвіка «Свободные новости». У кожным асьвятляліся вулічныя пратэсты ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG