Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Расеі Лаўроў: Беларуская апазыцыя дзейнічае паводле «вэнэсуэльскага сцэнару»


Сяргей Лаўроў сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Макеем, Менск, 19 чэрвеня 2020
Сяргей Лаўроў сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімерам Макеем, Менск, 19 чэрвеня 2020

Беларуская апазыцыя, дамагаючыся сыходу Аляксандра Лукашэнкі, дзейнічае паводле «вэнэсуэльскага сцэнару», заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости».

«Перамовы зь цяперашнімі ўладамі яны прапануюць толькі з адной мэтай — абмеркаваць умовы сыходу прэзыдэнта Беларусі, прапануецца так далей прасоўваць свае праграмы. Гэта прыкладна так сама, як у Вэнэсуэле, калі легітымны прэзыдэнт абвяшчаецца выгнанцам», — сказаў Лаўроў на моладзевым форуме ў Маскоўскай вобласьці.

«Некаторым беларускім апазыцыянэрам, якія жывуць на Захадзе і адтуль спрабуюць уплываць на тое, што адбываецца ў сваёй краіне, вельмі хочацца, каб было інакш, каб была кроў, каб справакаваць рэакцыю беларускіх сілавікоў, якія цяпер нікога не чапаюць і ня ўмешваюцца ў правядзеньне мірных дэманстрацыяў», — дадаў Лаўроў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG