Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Расеі Лаўроў: Сытуацыя ў Беларусі пачынае нармалізоўвацца


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Расейская Фэдэрацыя прыме любое рашэньне Беларусі аб зносінах са сваім народам, сказаў 23 жніўня кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.

Пра гэта паведамляе ТАСС, адзначаючы, што паводле Лаўрова, сытуацыя ў Беларусі пачынае нармалізоўвацца, але ня ўсім гэта падабаецца.

Расея лічыць, дадаў Лаўроў, што дыялёг аб рэформе Канстытуцыі ёсьць вельмі пэрспэктыўным для нармалізацыі сытуацыі ў Беларусі.

Лаўроў падкрэсьліў, што цяпер няма сьведчаньняў таго, што цяперашнія пратэсты ў Беларусі праходзяць з ужываньнем сілы.

На думку Лаўрова, у склад Каардынацыйнай рады апазыцыі Беларусі ўваходзіць шэраг людзей, якія выступаюць супраць разьвіцьця Саюзнай дзяржавы, у Расеі ёсьць пытаньні да таго, як фармавалася Каардынацыйная рада.

Расея, дадаў кіраўнік расейскага МЗС, вельмі хоча «быць карыснай» для Беларусі ў сувязі з сытуацыяй у гэтай краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG