Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катаваньні і прыніжэньне: сусьветныя СМІ расказваюць пра пратэсты і гвалт сілавікоў у Беларусі


Менск, 10 жніўня 2020 году.
Менск, 10 жніўня 2020 году.

Пасьлявыбарчымі пратэстамі заходнія мэдыя не зьдзівіць. Каб прабіцца на першыя палосы, Беларусі давялося правесьці самы масавы мітынг у сваёй гісторыі. Агляд тэлеканалу «Настоящее время».

Дэманстрацыя ў Менску. Што адбываецца ў Беларусі на 15-ы дзень пратэстаў

  • «Беларусь такога раней ня бачыла. Яшчэ пару тыдняў таму дэманстрацыі былі рэдкія і звычайна заканчваліся разгонам, а цяпер тут людзей — колькі хапае вока» (BBC News, Вялікабрытанія).
  • «Тут усяго некалькі дзён таму баяліся зьбірацца нават маленькімі групамі, а цяпер за мной цэлае мора людзей» (ABC News, ЗША).
  • «Вырашальны, найважнейшы дзень для Беларусі. Дзесяткі тысяч людзей прайшлі па цэнтральных вуліцах Менску» (WDR, Нямеччына).

Акрамя яркай карцінкі народнага пратэсту ўвагу замежных СМІ прыцягнуў і паралельны мітынг, зладжаны Аляксандрам Лукашэнкам.

  • «Лукашэнка хацеў паказаць, што лічыцца з народам, і зьявіўся перад сваімі прыхільнікамі» (RTVE, Гішпанія).
  • «Не падобна, што людзі сабраліся добраахвотна» (Welt, Нямеччына).
  • «Паводле паведамленьняў СМІ, дзяржаўных служачых папрасілі прыняць удзел у мітынгу» (WDR, Нямеччына).
  • «Слухаюць яго 4-5 тысяч чалавек. Значна больш, каля 100 тысяч беларусаў, сабраліся на Марш свабоды» (ZDF, Нямеччына).

Чым больш людзей праходзіць праз ізалятары, тым больш зьяўляецца ў СМІ гісторый пра жорсткасьць сілавікоў.

  • «Больш за 7 тысяч чалавек былі арыштаваныя за гэтыя дні. Паліцыя ўжывала дубінкі, гумовыя кулі і сьвятлашумавыя гранаты» (ITV News, Вялікабрытанія).
  • «Паведамленьняў аб жорсткасьці паліцыі на вуліцах і ў турмах ўсё больш» (BBC News, Вялікабрытанія).
  • «З ізалятараў людзі выходзяць з расказамі пра гвалт: брудныя перапоўненыя камэры, ні ежы, ні лекаў, рэгулярныя пабоі» (CBC News, Канада).

Аб сапраўдных катаваньнях расказвае сваім суайчыньнікам ізраільцянін Аляксандр Фруман, аб прыніжэньнях і абразах — амэрыканскі журналіст Дэн Пэлэшчук і яго італьянскі калега Кляўдыё Лакателі.

  • «Мяне ўдарылі па нагах, каб паваліць на зямлю, разьбілі тэлефон. Крычалі, каб я не здымаў, пырснулі ў вочы сьлезацечным газам. На ўваходзе ў камэру мне апусьцілі галаву, але я ўбачыў дзяўчыну, у яе была разьбітая сківіца, было шмат крыві», — распавёў ён.

На што яшчэ гатовы пайсьці Лукашэнка ў спробе ўтрымаць уладу, — пытаюцца заходнія СМІ, — няўжо сапраўды папросіць ўмяшаньня Расеі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG