Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павешаны Мікіта Крыўцоў хадзіў на мітынг, ёсьць відэа. Сьледчы камітэт: яго не затрымлівалі


28-гадовы Мікіта Крыўцоў, які загінуў пасьля пратэстаў у Беларусі. Знойдзены мёртвым дэманстрант з Жодзіна, які 10 дзён лічыўся зьніклым бяз вестак.
28-гадовы Мікіта Крыўцоў, які загінуў пасьля пратэстаў у Беларусі. Знойдзены мёртвым дэманстрант з Жодзіна, які 10 дзён лічыўся зьніклым бяз вестак.

Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што сьмерць 28-гадовага Мікіты Крыўцова (які зьнік 12 жніўня і быў знойдзены 22 жніўня павешаным у лесапарку ў Партызанскім раёне Менску) «ня носіць крымінальнага характару» і не зьвязаная «з падзеямі, што адбываюцца ў краіне», а «бачных цялесных пашкоджаньняў ня выяўлена».

СК сьцьвярджае, што перад зьнікненьнем мужчына і ягоная жонка вырашылі разводзіцца. Памерлы «не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і не затрымліваўся з такой нагоды», заяўляюць сьледчыя. Цела Мікіты не паказваюць сваякам.

«Наша ніва» тым часам знайшла відэа, на якім Мікіта Крыўцоў бярэ ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Маладэчне — «з нацыянальным сьцягам стаіць вочы ў вочы зь міліцыяй».

Апошні раз тэлефон памерлага быў уключаны ў раёне РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі ў Менску, побач з РУУС Менскага раёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG