Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў Пскове сьледчага, які звольніўся з СК на знак пратэсту супраць гвалту, вывезьлі з Расеі


Пра гэта паведаміў адвакат Астаповіча Вячаслаў Галавін, піша «Северо-Запад. МБХ медиа».

Прычыну такіх дзеяньняў і месца, куды вывезьлі Астаповіча, адвакат не ўдакладніў.

«Яго затрымалі напярэдадні ў гасьцініцы «Рижская». Паводле маёй інфармацыі, яму будуць ставіць у віну адміністрацыйнае правапарушэньне ў незаконным перасячэньні мяжы, што, хутчэй за ўсё, зьвязана з пандэміяй. Але ў рэальнасьці яны чакаюць дакумэнты зь Беларусі на экстрадыцыю. У Пскове ён быў з чацьвярга», — расказаў адвакат.

16 жніўня старшы сьледчы Андрэй Астаповіч напісаў рапарт на звальненьне са Сьледчага камітэту і заклікаў беларусаў «змагацца да пераможнага канца, выганяючы дыктатара і безадказнасьць разам зь ім».

18 жніўня Андрэй Астаповіч прыехаў зь Беларусі ў Маскву. У інтэрвію тэлеканалу «Дождь» ён сказаў, што беларускія сілавікі зьнішчаюць доказы сваіх супрацьпраўных дзеяньняў адносна мірных дэманстрантаў. Абурыла сьледчага і тое, што на некаторых грамадзян, якіх зьбіваў АМАП, завялі крымінальныя справы аб нападзе на міліцыянтаў, а вось заводзіць справы па заявах грамадзян аб іх зьбіцьці АМАПам не дазваляюць. Былы сьледчы, зь ягоных словаў, быў сьведкам зьбіваньня затрыманых людзей у Партызанскім РУУС Менску, што ён лічыць праявай беззаконьня.

Андрэй Астаповіч расказаў расейскім журналістам, што пакінуў свой рапарт у службовым кабінэце і мусіў тэрмінова зьехаць, бо, як яму паведамілі крыніцы, «па яго ўжо выехалі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG