Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: ва ўмовах жорсткага здушэньня мірных пратэстаў у Беларусі бізнэс нясе адказнасьць за правы чалавека


Крызіс у галіне правоў чалавека, які разгортваецца ў Беларусі і выкліканы жорсткімі рэпрэсіямі ў дачыненьні да мірных пратэстоўцаў, патрабуе, каб бізнэс, як замежны, так і нацыянальны, браў на сябе адказнасьць за захаваньне правоў чалавека, гаворыцца ў заяве Amnesty International.

14-ы дзень пратэстаў. Акцыі ў Менску і Берасьці. Лукашэнка даў апанэнтам два дні «на роздумы». Што адбываецца ў Беларусі

Амаль поўнае адключэньне мабільнага інтэрнэту на працягу першых трох дзён пратэстаў у Беларусі, што, паводле шырока распаўсюджанай думкі, стала вынікам умяшаньня ўладаў у працу апэратараў сувязі, нэгатыўна адбілася на правах на свабоду выказваньня думак, мірных сходаў і здольнасьці людзей свабодна шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю.

«Падзеі, якія разгортваюцца ў Беларусі, зьяўляюцца выразным напамінам: бізнэс таксама адыгрывае пэўную ролю і нясе прамую адказнасьць там, дзе гаворка заходзіць аб правах чалавека», — кажа Дзяніс Крывашэеў, выканаўца абавязкаў дырэктара Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Людзі ў Беларусі сутыкаюцца з жахлівымі парушэньнямі правоў чалавека ў маштабах, нябачаных з часоў абвяшчэньня незалежнасьці краіны. Тысячы людзей былі адвольна затрыманыя і зазналі катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжаньня, прынамсі чацьвёра пратэстоўцаў загінулі. Стаўкі высокія, і кампаніі павінны ўсьведамляць сваю адказнасьць за датрыманьне правоў чалавека. Яны павінны прымаць актыўныя меры для забесьпячэньня таго, каб іх дзеяньні не былі прычынай або не спрыялі парушэньням правоў чалавека», — сказаў Крывашэеў.

«Паколькі ўлады Беларусі дэманструюць поўную пагарду да правоў чалавека, яны могуць выстаўляць бізнэсу патрабаваньні, якія відавочна прывядуць да парушэньня правоў чалавека. У такіх выпадках кампаніі павінны заяўляць ураду аб сваёй нязгодзе з такімі патрабаваньнямі, інфармаваць пра сытуацыю грамадзкасьць і выкарыстоўваць усе законныя магчымасьці для аспрэчваньня распараджэньняў», — гаворыцца ў заяве.

Але абавязак у поўным аб’ёме паважаць і абараняць правы чалавека ў краіне ў першую чаргу па-ранейшаму ляжыць на беларускіх уладах. Amnesty International зноў зьвяртаецца да ўладаў краіны з заклікам неадкладна спыніць адвольныя арышты і пакласьці канец жорсткаму прымяненьню сілы міліцыяй. Усе паведамленьні аб парушэньнях правоў чалавека павінны быць апэратыўна расьсьледаваныя бесстароньнім і эфэктыўным чынам, а ўсе вінаватыя павінны быць прыцягнуты да адказнасьці ў ходзе справядлівага судовага разбору без ужываньня сьмяротнага пакараньня.

У адпаведнасьці з кіруючымі прынцыпамі ААН у галіне прадпрымальніцтва і правоў чалавека камэрцыйныя прадпрыемствы нясуць адказнасьць за датрыманьне правоў чалавека паўсюль, дзе яны працуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG