Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што прывёў Узброеныя сілы ў поўную баявую гатоўнасьць, упершыню за 25 гадоў


Аляксандар Лукашэнка пасьля Гожаскага палігону наведаў у Горадні пункт пастаяннай дыслякацыі 6-й асобнай мэханізаванай брыгады, дзе правёў нараду з кіраўніцтвам сілавога блёку.

Як перадае БелТА, Лукашэнка заявіў, што, замест таго, каб займацца эканомікай і надзённымі справамі, даводзіцца ўдзяляць увагу стабілізацыі становішча.

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што ўпершыню за чвэрць стагодзьдзя давялося прымаць самае сур’ёзнае рашэньне, прыводзячы асноўныя часткі Ўзброеных сіл у поўную баявую гатоўнасьць і перакідаючы войскі на заходні кірунак.

Перш чым прымаць рашэньне па ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Горадні, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў далажыць, якое становішча па краіне, а таксама зрабіць прагноз яго разьвіцьця.

«Нават не сказаў бы, што ўнутры краіны ў цэлым. Перш за ўсё гэта Менск. Нават не хачу тут Горадню называць з пазыцыі сёньняшняга дня. Што мяне больш за ўсё турбуе — да гэтай унутранай сытуацыі дадаўся вонкавы фактар. Мы бачым сур’ёзнае варушэньне войскаў NATO ў непасрэднай блізкасьці ад нашых межаў на тэрыторыі Польшчы і Літвы», — ня першы раз за апошнія дні агучыў пагрозу з Захаду Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG