Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра Захад: «Цягнуць сюды альтэрнатыўнага прэзыдэнта, выцягваюць нас на перамовы з АБСЭ»


Аляксандар Лукашэнка ў вайсковай форме. Архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка ў вайсковай форме. Архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка на палігоне пад Горадняй заявіў, што «апанэнты хочуць разгрупаваць сілы беларускіх вайскоўцаў і праваахоўнікаў, адцягнуць ад унутранай сытуацыі і напружыць на зьнешняй мяжы.

Адначасова з гэтым ідзе актывізацыя «пратэставых настрояў і бандытызму ў грамадзтве», цытуе яго БелТА.

«Яны ўжо цягнуць сюды „альтэрнатыўнага прэзыдэнта“, робяць гэта сур’ёзна, бо сыплюцца заявы заходніх дзяржаў аб фінансаваньні, падтрымцы. Ваенны складнік — перасоўваньне войскаў NATO да межаў. Усё робяць, каб зацягнуць сюды новага прэзыдэнта. Ён зьвяртаецца да заходніх дзяржаў, у гэтым выпадку NATO, з мэтай абароны насельніцтва. Яны ўводзяць войскі — і на Беларусі можна паставіць крыж», — агучыў сваю лёгіку Лукашэнка.

Ён лічыць, што такія дзеяньні і заявы заходніх краін — гэта прамое ўмяшаньне ва ўнутраную сытуацыю.

«Гаворка ідзе аб фінансаваньні, выцягваньні нас на перамовы з АБСЭ — зразумела, для чаго яны гэта робяць», — падсумаваў Лукашэнка, пасьля чаго на верталёце адляцеў у пункт рэактыўнага дывізіёну, дзе разьмяшчаецца ракетны комплекс «Палянэз».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG