Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг сказаў, што альянс уважліва сочыць за сытуацыяй у Беларусі.
Пра гэта паведаміла ў Твітэры ягоная прэс-прадстаўніца Оана Люнгеску.
15 жніўня Лукашэнка назваў сытуацыю на заходніх межах напружанай і заявіў, што дасьць даручэньне перакінуць зь Віцебску ў Горадню паветрана-дэсантную брыгаду.
На сайце Мінабароны Беларусі паведамляецца, што на вайсковых палігонах каля Баранавічаў, Астраўца і Горадні 17–20 жніўня пройдуць вайсковыя вучэньні.