Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюз журналістаў Нямеччыны падтрымаў страйкоўцаў беларускай тэлевізіі


Плякаты пратэсту на будынку Белтэлерадыёкампаніі 17 жніўня
Плякаты пратэсту на будынку Белтэлерадыёкампаніі 17 жніўня

Пра падтрымку страйкоўцаў на Беларускай тэлевізіі і іншых вяшчальнікаў заявіў Саюз журналістаў Нямеччыны, піша БелаПАН.

«Ад імя больш як 30 тысяч нашых чальцоў выказваю салідарнасьць з вамі і натхняю на барацьбу за свабоду СМІ ў вашай краіне мірнымі сродкамі», — заявіў старшыня саюзу Франк Юбэраль.

Паводле яго, той факт, што людзі нарэшце пачалі выступаць за рэалізацыю фундамэнтальнага права на свабоду СМІ і думак, ёсьць цудоўным сыгналам надзеі для краіны, якая да гэтага журналістаў бязьлітасна ўціскала.

У сувязі з гэтым Юбэраль выказаўся за тое, каб міжнародныя арганізацыі, закліканыя клапаціцца пра свабоду масмэдыя, ясна выказалі сваю пазыцыю.

«Міжнародная грамадзкасьць не павінна дазволіць Аляксандру Лукашэнку з выкарыстаньнем грубай сілы перасьледаваць апазыцыянэраў і журналістаў як ворагаў дзяржавы», — падкрэсьліў кіраўнік саюзу.

Зварот пра намер пачаць забастоўку падпісалі каля 300 супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, дзясяткі падалі заявы на звальненьне, частка звольнілася раней.

21 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што запрасіў з Расеі «дзьве-тры групы журналістаў» на месца пратэстоўцаў з БТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG