Старшыня Канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў Украіны і Незалежнага прафсаюза шахтароў Украіны Міхайла Валынец зьняпраўдзіў словы Лукашэнкі, які заявіў, што на месца бастуючых беларускіх шахтароў прыедуць украінцы, якія масава зьяўляюцца беспрацоўнымі ў сябе на радзіме.
«Ва Ўкраіне на шахтах па здабычы жалезнай руды, марганцу, каляровых мэталаў, здабычы цырконію або вугалю, у нас недаўкамплектаваныя штаты», — сказаў Валынец.
Ён дадаў, што шахтары гэта адна з самых салідарных групаў у сьвеце і ніхто не зьбіраецца ехаць у Беларусь і выступаць у ролі штрэйкбрэхера. Валынец пажадаў салігорскім шахтарам вытрымаць ціск і дамагчыся павагі да правоў і свабодаў.