Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы». Міністэрства абароны пачынае вучэньні на горадзенскім кірунку 


Міністар абароны Віктар Хрэнін
Міністар абароны Віктар Хрэнін

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін аб’явіў пра пачатак маштабных тактычных вучэньняў на горадзенскім кірунку.

У Telegram-канале ведамства адзначаецца, што ў Цэнтры стратэгічнага кіраваньня генэрал-маёр Хрэнін заслухаў прапановы службовых асобаў адносна баявой падрыхтоўкі.

«Бачым, што ідзе ўмяшаньне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Мы атрымліваем інфармацыю з розных крыніц, якая ня можа не турбаваць. Таму прагназуем разьвіцьцё розных варыянтаў. Мною прынятае рашэньне на правядзеньне комплекснага тактычнага вучэньня з войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня на горадзенскім тактычным кірунку. Кіраўніком дзяржавы яно зацьверджана», — пракамэнтаваў міністар.

Ён удакладніў, што вучэньне будзе праходзіць на тэму «вядзеньне абароны і спэцыяльных дзеяньняў». У ім возьмуць удзел вайсковыя часткі мэханізаваных злучэньняў, сілаў спэцапэрацыяў, вайскова-паветраных сілаў, войскаў супрацьпаветранай абароны, радыёэлектроннай барацьбы, ракетных войскаў і артылерыі.

Хрэнін адзначыў, што вучэньне знаходзіцца «на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы». Маральны дух высокі і мы гатовыя да выкананьня задачаў — захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці, падсумаваў міністар абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG