Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Патрабуем, каб улада пайшла на дыялёг». Як будзе працаваць Каардынацыйная рада


Каардынацыйная рада па перадачы паўнамоцтваў
Каардынацыйная рада па перадачы паўнамоцтваў

Прэзыдыюм Каардынацыйнай рады ўхваліў 19 жніўня рэзалюцыю, у якой заклікаў улады неадкладна пачаць перамовы і выпрацаваць мэханізмы для аднаўленьня законнасьці і правядзеньня новых выбараў. Карэспандэнт Свабоды спытаўся ў некаторых сяброў прэзыдыюму, як рада будзе рэалізоўваць заяўленыя намеры.

«Прымусіць мы ня можам, якія ў нас ёсьць мэханізмы?»

Павал Латушка сказаў, што ў рэзалюцыі «сыстэматызавана воля людзей, якія бралі ўдзел у масавых акцыях».

«Мы, прымаючы гэту рэзалюцыю, найперш прааналізавалі, што выказвалася грамадзтвам падчас разнастайных акцый. Усё гэта было пакладзена ў тэкст рэзалюцыі. Абсалютна ўсё немагчыма было ўкласьці, таму стварылі спэцыяльныя рабочыя групы, якія будуць больш дэталёва распрацоўваць гэтыя кірункі. Мы плянуем, што гэта рэзалюцыя будзе прымацца таксама шляхам разгляду, ухваленьня падчас разнастайных акцый, якія праходзяць у краіне. І яна будзе перададзена і даведзена ўладам як праз СМІ, так і непасрэдна да палітычных органаў улады. Мы будзем спадзявацца, што ўлада на гэта адрэагуе, бо іншых варыянтаў няма. Мы прапануем нармальны, натуральны працэс дыялёгу, каб пачуць большую частку беларускага грамадзтва. Прымусіць мы яе ня можам, якія ў нас ёсьць мэханізмы?»

Павал Латушка
Павал Латушка

Паводле Латушкі, улада ў сваю чаргу «таксама зрабіла некаторыя прапановы канстытуцыйнай рэформы».

«Нас заклікалі да перамоваў Эўразьвяз і Расейская Фэдэрацыя, два асноўныя нашы партнэры. Ужо зроблены значны крок. Я ведаю, што ёсьць адчуваньне, нібыта ўсё заціхае, патрэбны нейкія новыя імпульсы. Але мы ідзём нармальным натуральным шляхам, які прадугледжаны Канстытуцыяй нашай краіны, нашым заканадаўствам, нас падтрымліваюць нашы партнэры. Таму я спадзяюся, што і прадстаўнікі нашых уладных структураў зразумеюць, што найлепшы варыянт — гэта дыялёг».

«Мы патрабуем законнасьці»

Паводле Вольгі Кавальковай, рэзалюцыя накіравана на тое, каб пераадолець цяперашні крызіс.

Вольга Кавалькова
Вольга Кавалькова

«Мы кажам, што мы адкрытыя, і мы чакаем таго ж ад улады, бо цяперашні крызіс будзе нарастаць і сытуацыя будзе пагаршацца. Калі гэтага ўлады не разумеюць, то нас чакае паглыбленьне крызісу. Таму мы хочам, каб улады паслухалі сёньня беларускі народ і пайшлі зь ім на дыялёг, а не вялі вайну і каб ад іх не гучалі пагрозы. Мы патрабуем законнасьці, мы дзейнічаем законнымі, адкрытымі мэтадамі і хочам таксама ад улады такіх жа крокаў, якія робім мы, каб крызіс выправіўся».

З кім рада плянуе весьці перамовы?

«Мы ня будзем заўтра тэлефанаваць па ўсіх тэлефонах, якія мы ведаем. Сытуацыя сёньня ня тая, сёньня беларускі народ патрабуе дыялёгу, і мы патрабуем, каб улада пайшла на гэты дыялёг. Каб яны ўзялі тэлефон і сказалі, што хочуць сустрэчы, як гэта адбываецца ў рэгіёнах. Рэгіёны гатовыя размаўляць, яны выклікаюць людзей, зь імі размаўляюць кіраўнікі і адміністрацыя гарадоў. Тое ж самае павінна адбыцца на рэспубліканскім узроўні», — сказала Вольга Кавалькова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG