Беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы ў штурханьні ядра раскрытыкавала ў сваім Фэйсбуку дзяржаўную тэлевізію і заклікала нагадваць прыхільнікам улады пра пацярпелых на мірных акцыях пратэсту.
«Самае галоўнае цяпер не забываць пра забітых, пакалечаных і ўсіх пацярпелых ад рук „гестапаўцаў“. Памыйнае ТВ працягвае рабіць з вольных людзей ворагаў, а мы максымальна павінны данесьці да кожнага беларуса, у каго няма інтэрнэту, і паказаць той жах, што тварыла гэтая ўлада. Раздрукуйце фота пацярпелых, насіце з сабой; калі ўбачыце сагнаных рабоў са сьцяжкамі, тыцніце ім у твар фота зьбітых і скажыце, што яны падтрымліваюць забойцу. Хай гэта будзе на іхным сумленьні, калі яно ў іх, вядома, ёсьць...»