Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 патрабаваньняў Лукашэнкі з нарады Савету бясьпекі


Нарада Савета бясьпекі
Нарада Савета бясьпекі

Лукашэнка агучыў выніковыя рашэньні пасяджэньня Савету бясьпекі, у якім па відэасувязі ўзялі ўдзел і кіраўнікі рэгіёнаў. Разгорнуты варыянт прыводзіць агенцтва Белта.

  • Памежнаму камітэту: узмацніць ахову мяжы па ўсім пэрымэтры, каб не дапусьціць у Беларусь баевікоў, зброі, боепрыпасаў, грошай для фінансаваньня беспарадкаў.
  • Мінабароны: сачыць за перамяшчэньнем войскаў NATO на тэрыторыі Польшчы і Літвы.
  • МУС: «У Менску не павінна быць больш ніякіх беспарадкаў». Абараніць працоўныя калектывы ад шальмаваньня і пагроз вуліцы.
  • КДБ: выяўляць і спыняць дзеяньні арганізатараў вулічных беспарадкаў, выкрываць каналы фінансаваньня беспарадкаў у Беларусі.
  • МЗС: давесьці кіраўнікам заходніх дзяржаў інфармацыю пра сытуацыю ў Беларусі.
  • СМІ: расказваць, што праграмы «чорнай сотні» — шлях у прорву да зьнішчэньня Беларусі.
  • Ураду: функцыянаваньне прадпрыемстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG