Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія заклапочана, што сусьветныя лідэры для вырашэньня крызісу ў Беларусі зьвяртаюцца ў Маскву, а ня ў Менск


Беларусы Рыгі пратэстуюць супраць несправядлівай выбарчай кампаніі, 31 ліпеня 2020 году
Беларусы Рыгі пратэстуюць супраць несправядлівай выбарчай кампаніі, 31 ліпеня 2020 году

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс выказаў заклапочанасьць тым, што многія сусьветныя лідэры палічылі за лепшае абмяркоўваць беларускія справы з Расеяй, а ня зь Менскам, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на агенцтва LETA.

Страйк на Беларуськаліі. АМАП каля МТЗ. RT на БТ. Што адбываецца на 11-ы дзень пратэстаў

«Такую лёгіку можна зразумець, аднак латыскі ўрад неаднаразова падкрэсьліваў, што рашэньне праблемаў Беларусі засяроджана ў самой Беларусі, а ня дзе-небудзь яшчэ», — лічыць Рынкевічс.

На яго думку, хуткага вырашэньня праблемаў Беларусі знайсьці ня ўдасца, а ніякага вонкавага рашэньня быць ня можа, бо «толькі беларускае грамадзтва здольнае яго выпрацаваць».

Таксама Рынкевічс заявіў, што ўрад Латвіі ня лічыць магчымым прызнаць кандыдата ад апазыцыі Сьвятлану Ціханоўскую пераможцай выбараў прэзыдэнта Беларусі.

Паводле Рынкевічса, Ціханоўская ня можа быць прызнана пераможцай, бо невядомыя рэальныя вынікі выбараў.
«Ёсьць толькі навіны пра тое, што мелі месца маштабныя фальсыфікацыі», — цытуе Рынкевічса інфармацыйнае агенцтва LETA.

Выбары прэзыдэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Паводле ЦВК, кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, другое месца заняла Святлана Ціханоўская з 10,12%. Аб’яднаны штаб Бабарыкі, Цапкалы і Ціханоўскай гэтыя вынікі не прызнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG