Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя пацьвердзіла сьмерць берасьцейца ад агнястрэльнай раны, атрыманай падчас пратэстаў


Генадзь Шутаў, берасьцеец, які загінуў ад агнястрэльнага раненьня. TUT.BY.
Генадзь Шутаў, берасьцеец, які загінуў ад агнястрэльнага раненьня. TUT.BY.

Міністэрства аховы здароўя пацьвердзіла, што 19 жніўня памёр грамадзянін Рэспублікі Беларусі Генадзь Шутаў.

13 жніўня ён быў пераведзены ў цяжкім стане на лячэньне з Берасьцейскай абласной лякарні хуткай мэдычнай дапамогі ў шпіталь Міністэрства абароны.

Вечарам 18 жніўня наступіла рэзкае пагаршэньне стану, і, нягледзячы на ўсе намаганьні лекараў, выратаваць пацыента не ўдалося.

Аффіцыйна гГэта трэці выпадак гібелі пратэстоўца і першы ад агнястрэльнай зброі. Раней улады прызналі два выпадкі сьмерці пры здушэньні пратэстаў: 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску і 25-гадовага Аляксандра Віхора ў Гомлі.

Афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч заявіў БелаПАН, што зарэгістраваныя дзьве сьмерці: адна ў Менску і адна ў Гомлі, і «па абодвух выпадках сьледчыя разьбіраюцца».

Па факце сьмерці ў Гомлі прызначаныя судова-мэдычныя экспэртызы, праведзеныя апытаньні відавочцаў, правяраюцца запісы камэр назіраньня, аналізуецца розная інфармацыя, якая можа дапамагчы разабрацца ва ўсіх абставінах па сутнасьці, сказаў Кабаковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG