Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт зьняпраўдзіў інфармацыю пра пяць ахвяраў вулічных пратэстаў


Народны мемарыял памяці Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску
Народны мемарыял памяці Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску

Афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч заявіў БелаПАН, што зарэгістраваныя дзьве сьмерці: адна ў Менску і адна ў Гомлі, і «па абодвух выпадках сьледчыя разьбіраюцца».

Па факце сьмерці ў Гомлі прызначаныя судова-мэдычныя экспэртызы, праведзеныя апытаньні відавочцаў, правяраюцца запісы камэр назіраньня, аналізуецца розная інфармацыя, якая можа дапамагчы разабрацца ва ўсіх абставінах па сутнасьці, сказаў Кабаковіч.

Ён падкрэсьліў, што іншых выпадкаў сьмерці падчас масавых акцый у Беларусі не зарэгістравана. Калі грамадзяне альбо праваабарончыя арганізацыі валодаюць фактамі пра іншыя сьмерці, СК просіць іх зьвярнуцца ў яго тэрытарыяльныя органы альбо абласныя ўпраўленьні камітэту і расказаць пра гэта. «І мы неадкладна будзем з гэтым разьбірацца», — запэўніў Кабаковіч.

Улады прызналі два выпадкі сьмерці пры здушэньні пратэстаў: 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску і 25-гадовага Аляксандра Віхора ў Гомлі.

Аднак, паводле інфармацыі асьветніцка-сацыяльнага грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно», падчас вулічных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі загінулі як мінімум пяць чалавек.

Пра што расказаў даклад «Зьвяна»

У дакладзе «Зьвяна» гаворыцца, што брыгада лекараў хуткай мэддапамогі, якая працавала ў ноч на 11 жніўня ў раёне станцыі мэтро «Пушкінская», паведаміла праваабаронцам аб агнястрэльных раненьнях. Паводле слоў кіроўцы, пацярпелых ад агнястрэльных раненьняў яны адвозілі ў галоўны вайсковы клінічны мэдцэнтар. Кіроўца расказаў пра трох загінулых у раёне мэтро «Пушкінская».

Яшчэ адзін чалавек, згодна са зьвесткамі праваабаронцаў, памёр увечары 11 жніўня ў раёне праспэкту Ракасоўскага. Пра гэта расказаў пацярпелы, які быў паранены там гумовай куляй у локаць. Паводле ягоных слоў, вакол знаходзіліся людзі без прытомнасьці, і калі прыехала машына хуткай дапамогі, то аднаго з пацярпелых мэдыкі выратаваць не змаглі — ён памёр на руках лекараў, якія ставілі кропельніцу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG