Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі валянтэра штабу Бабарыкі


Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Позна ўвечары 18 жніўня быў вызвалены з-пад варты (СІЗА-1 у Менску) без выстаўленьня абвінавачаньня Арцём Панасюк, валянтэр штабу Віктара Бабарыкі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адвакат Зьміцер Лаеўскі.

Панасюка затрымалі 12 жніўня разам зь яшчэ чатырма валянтэрамі Бабарыкі з падазрэньнем у рыхтаваньні масавых беспарадкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG