У Гомлі 18 жніўня прайшлі два мітынгі: адзін за Аляксандра Лукашэнку, другі — ягоных апанэнтаў. На першы зьвезьлі бюджэтнікаў з усёй вобласьці. Пра гэта сьведчылі дзясяткі аўтобусаў на вуліцы Пралетарскай і за будынкам аблвыканкаму.
На другім традыцыйна ўжо была моладзь зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Выгукалі «Лукашэнку ў аўтазак!», «Верым, можам, пераможам» і «Жыве Беларусь».