Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гатэль у Нясьвіскім замку прапанаваў бясплатныя нумары пацярпелым падчас пратэстаў


Гатэль «Палац» (PalaceHotel), які месьціцца ў Нясьвіскім замку, гатовы бясплатна разьмясьціць усіх, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку дырэктар па разьвіцьці PalaceHotel Ягор Захарка.

«PalaceHotel гатовы прыняць на адпачынак (прапанова дзейнічае бестэрмінова) ўсіх супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія страйкуюць, усіх пацярпелых пасьля разгонаў пратэстаў з 9 па 11 жніўня, усіх, хто адседзеў „суткі“ і атрымаў штрафы, супрацоўнікаў усіх сілавых ведамстваў, якія напісалі рапарты, супрацоўнікаў арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству інфармацыі, якія напісалі заяву аб звальненьні», — гаворыцца ў заяве дырэктара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG