Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС паведаміла пра затрыманьне мінулай ноччу 700 чалавек, агульны лік затрыманых набліжаецца да 7000


Затрыманьні ў Менску.
Затрыманьні ў Менску.

Міністэрства ўнутраных справаў паведамляе, што за ўчора ў Беларусі на «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» затрымалі 700 чалавек.

МУС заяўляе, што «беспарадкі ў краіне страцілі масавасьць, але ўзровень агрэсіі да праваахоўнікаў застаецца высокім». Паводле МУС, 9–13 жніўня «ў выніку проціпраўных дзеяньняў грамадзянаў» пацярпелі 103 праваахоўнікі, зь якіх 28 шпіталізавалі.

Пра колькасьць пацярпелых грамадзянаў МУС не паведамляе.

Па выніках пратэстаў 9 жніўня былі затрыманы 3000 чалавек, яшчэ 3 тысячы затрымалі ў наступныя два дні. Агульны лік затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту па ўсёй Беларусі набліжаецца да 7000.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG