Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі маршу скіраваліся да Дому ўраду, на бліжэйшых вуліцах аўтазакі і вадамёты 


Менск, 16 жніўня 2020 года.
Менск, 16 жніўня 2020 года.

Больў за сотню тысяч людзей, якія зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся каля стэлы «Менск — горад-герой», цяпер рушаць у бок праспэкту Незалежнасьці.

Людзі трымаюць розныя плякаты: «Вярніце мой горад!», «Трыбунал», «Ярмошыну — на Акрэсьціна», «Выключай БТ», «Сьвета — наш прэзыдэнт», «Свабоду палітвязьням!» і іншыя звычайныя для цяперашніх пратэстаў лёзунгі.

Як кажуць дэманстранты ў размове са Свабодай, далейшы маршрут — да Дому ўраду. Адпачатку мітынг плянаваўся менавіта там, але пляцоўку раптоўна занялі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Галава калёны ўжо там.

Праспэкт Пераможцаў цалкам вызвалены ад руху аўтатранспарту, людзі і ідуць на ўсю шырыню праезнай часткі.

На вуліцах сумежных з праспэктам Незалежнасьці — у прыватнасьці на Чырвонаармейскай і Ульянаўскай — па сьведчаньнях журналістаў Свабоды, шмат спэцтэхнікі: блізу двух дзясяткаў аўтазакаў і вадамётаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG